Спецслужбы ў Пінску загадалі прыбраць фотаробат мінскага "хулігана" (фота)

Фотаробат чалавека, падазраванага ў дачыненні да мінскага выбуху, загадалі прыбраць міліцыянты з пінскага вакзала. Яны ж яго і вывесілі тыдзень таму на чыгуначным і аўтавакзале.  Супрацоўнікі вакзалаў былі здзіўленыя тым, што фотаробат размясцілі не на адмысловым стэндзе, а ў білетных касах. Персанал папрасілі быць пільнымі і адсочваць твары пасажыраў. Аднак з невядомай прычыны ў панядзелак міліцыянты загадалі прыбраць выяву мінскага "хулігана".

Касіркі жартуюць, што гэта зрабілі таму, што чалавек на фотаробаце падобны на расійскага акцёра Барыса Галкіна, які часта выконваў галоўныя ролі ў фільмах пра савецкіх дыверсантаў.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск