Споўнілася чатыры гады са дня забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай

20 кастрычніка спаўняецца чатыры гады са дня забойства вядомай беларускай журналісткі, супрацоўніцы рэдакцыі газеты "Салідарнасць" Веранікі Чаркасавай. Злачынца дагэтуль не знойдзены.
Нагадаем, Вераніка Чаркасава была знойдзеная мёртвай у сваёй кватэры. На яе целе судмедэксперты налічылі каля 50 нажавых раненняў.



Незалежнае расследаванне, праведзенае журналістам Сяргеям Сацуком, пераканаўча паказала, што забойства здзейсніў прафесійны кілер, які спрабаваў імітаваць бытавое злачынства. Аднак праваахоўныя органы фактычна ігнаруюць гэтыя довады і расследаванне забойства Чаркасавай па сутнасці заблакаванае, адзначае "Хартыя-97".