Сталічны "Партызан" атрымаў другую перамогу запар у чэмпіянаце краіны

У суботу прайшлі матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лідэр — барысаўскі БАТЭ — у гасцях разграміў гродзенскі "Нёман" — 5:0. Мінскае "Дынама" перамагло нафаполацкі "Нафтан" — 2:0. Бабруйская "Белшына" выйграла ў жодзінскага "Тарпеда" з такім жа лікам.
Другую перамогу запар атрымаў мінскі "Партызан", які абыграў магілёўскае "Дняпро" — 1:0. "Мінск" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1, "Віцебск" на сваім полі саступіў салігорскаму "Шахцёру" — 1:3.

У БАТЭ — 34 ачкі, у мінскага "Дынама" — 31, у "Белшыны", "Мінска" і "Шахцёра" — па 27.

Наступны, 16-ы тур, пройдзе ў сераду, 23 чэрвеня.