Сталічныя ўлады не дазволілі антыалкагольную акцыю ў Курасоўшчыне
Мінгарвыканкам адмовіў жыхарам сталічнага мікрараёна Курасоўшчына ў правядзенні антыалкагольнай акцыі, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, жыхары мікрараёна ў снежні мінулага года падалі заяўку на правядзенне 10 студзеня антыалкагольнага мітынгу і шэсця да цэнтра горада.
Падставай стала некалькі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў Курасоўшчыне, а таксама павелічэнне квоты на вытворчасць спіртнога ў Беларусі ў 2009 годзе.
Адмову ўлады аргументавалі тым, што пляцоўка, дзе планавалася правядзенне акцыі, "не прыстасаваная для мітынгу з удзелам значнай колькасці людзей, а шэсце па заяўленым маршруце можа выклікаць праблемы ў руху транспарту і пешаходаў".
Такім чынам, паводле слоў арганізатараў, акцыя не адбудзецца.