Станіслаў Ракочы: Ліхі крык дыктатара, які апынуўся пад пагрозай

Заява Лукашэнкі пра "змову", падрыхтаваную ў Польшчы і Нямеччыне, — гэта "ліхі крык дыктатара, які апынуўся пад пагрозай". Такое меркаванне выказаў старшыня камісіі па пытаннях Еўрапейскага саюза Станіслаў Ракочы. "Я не пабачыў ніякага пацверджання слушнасці словаў Лукашэнкі", — адзначыў ён.

20 студзеня падчас нарады па пытаннях унутранай палітыкі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "праграмы звяржэння канстытуцыйнага ладу" пісалі ў Польшчы і Нямеччыне, нагадвае REGNUM.

МЗС Польшчы назваў гэтыя абвінавачванні абсурднымі і адзначыў, што "гэта фантасмагорыя, якая можа ўзяцца адкуль заўгодна".