Старшага інспектара ДАІ асудзілі амаль на 8 гадоў за фальсіфікацыю ДТЗ
Былы старшы інспектар Шумілінскай ДАІ асуджаны да 7 гадоў і 10 месяцаў пазбаўлення волі за фальсіфікацыю дарожна-транспартных здарэнняў.
У перыяд са студзеня 2003 года па люты 2005-га на трасе Віцебск - Полацак былы даішнік аформіў не менш за 4 аварыі з удзелам застрахаваных дарагіх аўтамабіляў.
Для фальсіфікацыі здарэння мужчына выязджаў на меркаванае месца здарэння, дзе для пераканаўчасці і на выпадак праверкі прадстаўнікамі страхавых кампаній рассыпаў бітае шкло і складаў неабходныя дакументы. У якасці сведак афармляліся людзі, якія раней праходзілі па іншых дарожна-транспартных здарэннях. У ролі вінаватых і пацярпелых выступалі падстаўныя асобы.
Агульная сума незаконна атрыманага прыбытку ад страхавых кампаній склала каля 64 мільёнаў рублёў.
Працаваў інспектар на замову аднаго з арганізатараў банды Рынаса і яшчэ аднаго крымінальнага аўтарытэта, які займаўся вымагальніцтвам на рынках Віцебска.
Апошні асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
БЕЛТА