Старшыня Еўракамісіі склікае экстрэннае паседжанне Савета ЕС

Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу аб'явіў пра скліканне "у бліжэйшы час" экстрэннага паседжання Савета ЕС на ўзроўні міністраў транспарту ў сувязі з еўрапейскім авіякрызісам. У той жа час, пакуль невядомыя тэрміны склікання такой сустрэчы, паколькі пры блакаваным паветраным транспарце Еўропы, каб сабрацца ў Бруселі міністрам спатрэбіцца не меней за два дні, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Невыключана, што экстранная нарада пройдзе ў панядзелак у фармаце тэлеканферэнцыі.