Старшыня Шклоўскага райвыканкаму заклікаў выбарцаў за яго не галасаваць
На сустрэчу са старшынём Шклоўскага райвыканкаму, кандыдатам у дэпутаты па шклоўскай акрузе Валерыем Івановым ў вёску Гарадзец людзей звозілі аўтобусамі з усёй ваколіцы. Сустрэчу зладзілі ў абед, каб прысутнічала болей людзей. Ягоны канкурэнт Рыгор Костусеў, кандыдат ад партыі БНФ (АДС), даведаўся пра сустрэчу ад выбарцаў. Рыгор Костусеў прыехаў на сустрэчу, і яму дазволілі выступіць. Таксама на сустрэчу прыехалі і назіральнікі ад АБСЕ.
Костусеву задавалі пытанні пра ільготы і згубленыя савецкія ўклады. Сам кандыдат лічыць, што да яго выбарцы паставіліся добра. Іваноў пачаў свой выступ з крытыкі Костусева і ягонай праграмы: маўляў, многія пункты цяжка выканаць. Людзям гэта не спадабалася, пачалі задаваць вострыя пытанні. Так паднялі пытанне аб якасці будаўніцтва аграгарадкоў. Праз нейкі час Іваноў не вытрымаў, перайшоў на падвышаны тон і сказаў: "Раз вы такія, і я вам не падабаюся, можаце за мяне не галасаваць. Галасуйце за іншага".
Такія сустрэчы для праўладнага кандыдата ладзяць не першы раз. Апошняя сустрэча ў вёсцы Александрыя адбылася без ягонага канкурэнта Костусева. Тады арганізатары падманулі выбарцаў, сказалі, што другі кандыдат павінен прыехаць, але Рыгору Костусеву нават не паведамілі пра сустрэчу.