Старшыня Жодзінскага гарвыканкама ледзь не збіў афіцэра Жодзінскага СІЗА

Аўтамабіль старшыні Жодзінскага гарвыканкама Васіля Грышчанкі ледзь не збіў раварыста. Інцыдэнт адбыўся 20 траўня ў Жодзіне, паведамляе "Беларускі партызан". Вінаваты ў здарэнні, хутчэй, быў сам раварыст, кажуць у мясцовай лякарні.

Аўтамабіль ледзь-ледзь зачапіў кола ровара, ніхто моцна не пацярпеў. Раварысту аказалі медыцынскую дапамогу. Пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што ровары ехаў намеснік начальніка Жодзінскага СІЗА.