Стартаваў збор подпісаў пад зваротам у абарону Гапонава і Брэўса
Дадзены зварот будзе перададзена ў пасольства Беларусі ў Маскве, прэзідэнту Расіі, у МЗС Расіі, у органы Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
На расійскім сайце "Свабоду вязням Лукашэнкі" пачаўся збор подпісаў пад зваротам з патрабаваннем ад беларускіх улад закрыць крымінальную справу ў адносінах да расіян Івана Гапонава і Арцёма Брэўса, вызваліць з пад арышту ўсіх зняволеных па справе "19 снежня", весці расследаванне па дадзенай справе ў адкрытым рэжыме.
У выпадку адмовы вызваліць расіян, аўтары звароту патрабуюць ад расійскіх улад увесці санкцыі ў адносінах да Беларусі: частковае эмбарга на тавары Беларусі, спыненне газавых паставак у Беларусь, а таксама транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі, забараніць ўезд на тэрыторыю Расіі для чыноўнікаў Беларусі, якія маюць дачыненне да рэпрэсіяў, што праводзяцца ў Мінску ў адносінах да ўдзельнікаў мітынгу 19 снежня.
Нагадаем, разгляд справы грамадзянаў Расіі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса прызначаны на 22 лютага ў Маскоўскім судзе Мінску. Абодва абвінавачваюцца ва ўдзеле у масавых беспарадках. Расіяне былі асуджаныя на 10 сутак арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня ў Мінску. Пасля адбыцця адміністрацыйнага пакарання 29 снежня абодва былі зноў затрыманыя ўжо ў рамках крымінальнай справы і змешчаныя пад варту.