Страхоўка па Су-27, які разбіўся ў Польшчы, можа быць выплачаная ў снежні

Страхоўка ў памеры 870 тысяч долараў па пацярпелым катастрофу ў Польшчы беларускім самалёце Су-27 УБМ можа быць выплачана сёлета ў снежні. Пра гэта паведаміла намесніца гендырэктара страхавой кампаніі "Прамтрансінвест" Юлія Марозава. Як нагадвае "Інтэрфакс", "Прамтрансінвест" выступае страхавальнікам па пацярпелым катастрофу самалёце Су-27 УБМ. Страхоўшчыкі мяркуюць, што ў снежні ад Мінабароны Беларусі паступяць канчатковыя акты расследавання прычынаў катастрофы самалёта і акт спісання. У гэтым выпадку выплата страхавога пакрыцця будзе праведзена на працягу 5 дзён, паведаміла Марозава.

Яна адзначыла, што гэтыя дакументы ў кампанію яшчэ не паступілі і, адпаведна, выплата страхоўкі не адбывалася.

Нагадаем, беларускі знішчальнік СУ-27 УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года на авіяшоў каля горадам Радам у Польшчы падчас выканання паказальнага палёту. Загінулі пілоты лётчыкі-снайперы палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч.