Стваральнікі South Park выпусцяць паўнаметражны мультфільм без цэнзуры
Стваральнікі мультсерыяла South Park
Трэй Паркер і Мэт Стоўн нядаўна абвясцілі пра выхад новага паўнаметражнага
мультфільма з героямі мультсерыяла. Па паведамленнях Lenta.ru, DVD c
мультфільмам «Imaginationland» («Уяўляндыя») з'явіцца на
прылаўках ужо 11 сакавіка.
Насамрэч на плытцы будуць запісаныя аб'яднаныя адным сюжэтам тры эпізоды серыяла, якія паказвалі яшчэ ў папярэднім сезоне. Праўда, па словах Паркера і Стоўна, зараз гледачы ўбачаць рэжысёрскую версію мультфільма, у якую ўвойдуць часткі, што не прайшлі цэнзуру на тэлебачанні.
Апроч самога «Imaginationland» на плытцы можна будзе праглядзець каментары аўтараў мультфільма, а таксама дзве бонусныя серыі «Manbearpig» («Чэлтасвін») і «Woodland Critter Christmas» («Каляды лясных стварэнняў»), персанажы з якіх сустракаюцца ва «Ўяўляндыі».
Па сюжэце мультфільма галоўныя героі серыяла трапляюць у краіну, якую насяляюць прыдуманыя людзьмі персанажы, кшталту Ісуса Хрыста, Санта-Клаўса, Морфеўса, Робіна Гуда, марака Папая, Зеўса, Люка Скайуокера і іншых. Добрым персанажам даводзіцца ваяваць са злымі ўяўнымі героямі, сярод якіх Чэлтасвін (плён уяўлення былога віцэ-прэзідэнта ЗША Альберта Гора), Чужы, Фрэдзі Кругер, Ктулху, Пінхэд і гэтак далей.
Дарэчы, усе тры эпізоды «Imaginationland», якія выйшлі ўвосень мінулага года, заслужылі вельмі высокую ацэнку крытыкаў.
Першай паўнаметражнай анімацыйнай стужкай з героямі «Паўднёвага парку» стаў фільм «South Park: Bigger, Longer & Uncut» («Паўднёвы парк: вялікі, доўгі і непарэзаны»), які выйшаў у 1999 годзе і сабраў у пракаце больш за 80 мільёнаў долараў.
Фота: images.apple.com