Створаная камісія па перапахаванню Сцяпана Бандэры ва Ўкраіну

Камісія па перапахаванню Сцяпана Бандэры ва Ўкраіну, на Прыкарпацце, створаная з Івана-Франкоўску з прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі. Ачольвае яе прафесар гісторыі Раман Петрыў. Нагадаем, Сцяпан Бандэра (1909 — 1959) быў лідэрам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, якая на працягу 1920-50-х гадоў змагалася за стварэнне незалежнай ўкраінскай дзяржавы. Ён быў забіты ў Заходняй Нямеччыне агентам савецкіх спецслужбаў. У студзені 2010 года тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка надаў Бандэры званне Героя Ўкраіны.

Паводле слоў прафесара Петрыва, "героі Ўкраіны павінны ляжаць у роднай зямлі", а Сцяпан Бандэра, як вядома, пахаваны ў Мюнхене. Ініцыятары спадзяюцца на падтрымку ўнука Бандэры і ўкраінскай дыяспары ў розных краінах. Як паведамляе УНІАН, мяркуецца, што перапахаванне магло б адбыцца ў вёсцы Стары Ўгрыніў, дзе нарадзіўся Бандэра і дзе цяпер існуе гісторыка-мемарыяльны музей, у гарадах Калуш ці Івана-Франкоўск.