Субота ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў

Каштаны в Минске

Каштан, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У суботу, 16 траўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і ўдзень па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца ад +17 па захадзе да +24 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.

У нядзелю, 17 траўня, таксама чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па захадзе і поўначы, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 5-12 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 18-25 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.