Суд аштрафаваў тэлеканал СТВ за гучную рэкламу, БТ і ОНТ віны не прызнаюць
Суд аштрафаваў на 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў) тэлеканал СТВ за парушэнне закона “Аб рэкламе”. Нагадаем, з пазовам у суд звярнулася Міністэрства гандлю. Тэлеканал абвінавацілі ў тым, што гучнасць рэкламы перавышае гучнасць іншых праграм. У ліпені ўжо былі аштрафаваныя 8-ы і Першы музычны каналы.
Як паведаміла Еўрарадыё намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Вольга Краўцова, пратаколы таксама складзеныя на БТ і ОНТ і ўжо перададзеныя ў суд. Аднак гэтыя тэлеканалы ў суд ісці адмаўляюцца.
Вольга Краўцова: “Белдзяржтэлерадыёкампанія і ОНТ не хочуць прызнаваць сваю віну, адмаўляюцца ісці ў суд. На гэтым тыдні мы плануем правесці нараду сумесна з прадстаўнікамі тэлеарганізацый, у тым ліку і гэтымі каналамі, і Дзяржстандартам для таго, каб зняць гэтыя праблемныя пытанні”.
Дарэчы, згодна з праверкай праведзенай Дзяржстандартам, самае высокае перавышэнне гучнасці было менавіта на ОНТ — больш за 3 дэцыбелы.