Суд даў палескім браканьерам 3 гады турмы і 8 мільёнаў штрафу

Жорсткі вырак вынес двум браканьерам Жыткавічскі суд, паведамляе "Комсомолка". Судзілі іх за тое, што яны забілі высакароднага аленя ў Нацыянальным парку "Прыпяцкі". Злачынцаў злавілі па слядах крыві забітага аленя. Міліцыя знайшла ў доме аднаго з браканьераў незарэгістраваную зброю і патроны. Яго за парушэнне некалькіх артыкулах крымінальнага кодэксу асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.
 
Ягонага напарніка суд пакараў канфіскацыяй аўтамабіля "Фальксваген Гольф", бо на гэтай машыне яны адвезлі дадому забітага аленя і аўтамабіль з'яўляецца сродкам злачынства. Таксама браканьеры вымушаныя будуць заплаціць Нацпарку кампенсацыю, больш за 8 мільёнаў рублёў.