Суд не задаволіў позву заяўнікаў "Чарнобыльскага шляху" да гарвыканкама
Суд Маскоўскага раёна сталіцы не задаволіў іск заяўнікаў "Чарнобыльскага шляху" да Мінгарвыканкама.
Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі сябра Партыі БНФ Юрый Зяньковіч. Нагадаем, арганізатары шэсця ў судзе спрабавалі аспрэчыць рашэнне Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з якім быў дадзены дазвол на правядзенне ў сталіцы "Чарнобыльскага шляху - 2007", аднак зменены маршрут руху дэманстрантаў і месца правядзення акцыі.
Гарадскія ўлады дазволілі правесці шэсце з рухам па тратуарах ад будынка Акадэміі навук па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор з мітынгам у парку Дружбы народаў з 20.00 да 22.00. На думку заяўнікаў акцыі, такое прынята з парушэннем заканадаўства, таму што было зменена месца правядзення мерапрыемства без узгаднення з яго арганізатарамі.