Супернікам БГК імя Мяшкова ў Кубку ЕГФ стаў расійскі клуб з Астрахані

У Вене прайшло лёсаванне трэціх раўндаў двух гандбольных еўрапейскіх турніраў - Кубка ЕГФ і Кубка Кубкаў. Беларускі БГК імя Мяшкова ў Кубку ЕГФ згуляе з расійскім клубам "Заря Каспия" з Астрахані. Першы матч беларусы правядуць у гасцях 15-16 лістапада, матч у адказ адбудзецца 22-23 лістапада, паведамляе sportcom.ru.