Супраць БАТЭ згуляюць 16 і 17-гадовыя футбалісты рэзерву “Эвертана”
Галоўны трэнер англійскага “Эвертана” Дэвід Моес мае намер выставіць на матч супраць барысаўскага БАТЭ рэзервовы склад.
Заключны для абедзвюх каманд матч групавога этапу Лігі Еўропы пройдзе сёння ў Ліверпулі.
У параўнанні з матчам англійскай прэм'ер-лігі супраць “Чэлсі”, які завяршыўся ўнічыю 3:3, у стартавым складзе “Эвертана” адбудзецца дзевяць замен, пішуць “Беларускія навіны”.
Адзначым, што аднаму з абаронцаў, які сёння згуляе супраць БАТЭ, Джэйку Бідуэлу ўсяго 16 гадоў, яшчэ двум гульцам — Джоўзу Бакстэру і Шэйну Дафі — па 17, крыху старэйшы за іх нападаючы Адам Форшаў. Яму ўжо 18.