Супраць чыноўніка, які наехаў на жанчыну, адмаўляюцца заводзіць справу
Пракуратура Гомельскай вобласці зноў адмовіла ў завядзенні крымінальнай справы ў адносінах да старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама, які здзейсніў наезд на жанчыну са смяротным зыходам.
22 красавіка старшыня райвыканкама Мікалай Чарныш, які кіраваў аўтамабілем "Ніва-Шэўрале", здзейсніў наезд на дзвюх жанчын-веласіпедыстак, работніц малочна-таварнай фермы ў вёсцы Калінана.
Адна з жанчын, Лідзія Ткачова, ад атрыманых траўм памерла на месцы. Яе калега Алена Дударава была нязначна траўмаваная. 3 ліпеня следчы пракуратуры Гомельскай вобласці Аляксандр Шчаглоў вынес пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы, паколькі той Чарныш "не меў тэхнічнай магчымасці пазбегнуць дарожна-транспартнага здарэння".
Сваякі загінулай звярнуліся ў абласную пракуратуру з заявай аб неабходнасці правесці па факце гібелі дадатковыя следчыя дзеянні, у прыватнасці, допыт сведак і паўторную аўтатэхнічную экспертызу.
Таксама сваякі запатрабавалі прыцягнуць вінаватага ў смерці жанчыны да крымінальнай адказнасці.
Як паведаміла дачка загінулай Вольга, 26 жніўня пракуратурай вынесена пастанова аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях Чарныша складу злачынства.
БелаПАН