“Супрацоўніцы ЖЭС” скралі ў мінскай пенсіянеркі больш за 7 мільёнаў рублёў

Больш за 7 мільёнаў рублёў скралі ў мінскай пенсіянеркі тры махляркі, якія прадставіліся супрацоўніцамі ЖЭС.
16 лютага 79-гадовая жанчына звярнулася з заявай у міліцыю. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу і цяпер шукаюць махлярак.

Як нагадвае БЕЛТА, аналагічны выпадак адбыўся ў сталіцы і 4 лютага. Тады дзве невядомыя жанчыны, прадставіўшыся сацыяльнымі працаўніцамі, увайшлі ў кватэру 80-гадовага пенсіянера і скралі амаль 14 мільёнаў рублёў.