Супрацоўнік МНС з Ляхавіч выратаваў чалавека ў Копыльскім раёне

Супрацоўнік Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Леанід Зубік, знаходзячыся на выходных у сваякоў у Копыльскім раёне, выратаваў ад смерці чалавека. Калі ў вёсцы загарэлася хата, ён кінуўся ў яе і пачаў выносіць рэчы. Тут ён пачуў крык з гарышча. Аказалася, што гаспадар хаты спрабаваў выратаваць нейкія рэчы, што схаваў пад дахам, але не разлічыў свае сілы і страчваў прытомнасць. Леанід Зубік вынес мужчыну з хаты і аказаў яму першую дапамогу, а пасля дапамог мясцовым выратавальнікам змагацца з агнём.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ляхавічы