Супрацоўнікі баранавіцкага Лядовага палацу чакаюць працу разам з халадамі

Супрацоўнікі баранавіцкага Лядовага палацу чакаюць халадоў.  З лета яны вымушаны сядзець у адпачынку за свой кошт. Прафілактычныя работы ў палацы зацягнуліся, лёду няма. Супрацоўнікі пакуль не могуць зарабіць на паслугах, якія звычайна аказвае ўстанова: правядзенне вяселляў, юбілеяў ды іншых забаўляльных мерапрыемстваў. Лёд у Лядовым палацы павінен з'явіцца да зімы, калі снегу будзе дастаткова і на вуліцы.