Супрацоўнікі ДАІ папросяць вадзіцеляў праспяваць навагоднюю песеньку
Сумесную акцыю "Стой! Новы год!" правядуць 15 снежня супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі і "Радыё-Мінск", паведамляе БелаПАН. Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, каля Нацыянальнай бібліятэкі спыняць вадзіцеляў у гэты дзень будуць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, пераапранутыя ў Дзеда Мароза і Снягурку. Казачныя персанажы, узброеныя жазлом і свістком, правераць вадзіцельскія дакументы, а пасля папросяць выканаць навагоднюю песеньку ці прачытаць вершык. У якасці заахвочвання аўтамабілістам уручаць падарункі ад партнёраў акцыі.