Супрацоўнікі КДБ праводзяць прафілактычныя размовы з журналістамі
"Прафілактыка" тычыцца маючага адбыцца Дня волі.
Сёння журналіста Радыё "Рацыя" Барыса Гарэцкага супрацоўнікі КДБ затрымалі ў судзе Партызанскага раёна Мінска, дзе разглядаецца справа Ліхавіда. Гарэцкаму выдалі пастанову на допыт і адвезлі ў галоўнае ўпраўленне Камітэта на праспекце Незалежнасці.
"Далі падпісаць папярэджанне пра адказнасць за акцыю 25 сакавіка. Пасля адвезлі назад у суд", — паведаміў журналіст праваабарончаму цэнтру "Вясна".