"Супрэматычная кампазіцыя" Малевіча прададзеная за 60 мільёнаў долараў
"Супрэматычная кампазіцыя" Казіміра Малевіча была прададзеная за 60
мільёнаў 2 тысячы 500 долараў на гандлі аўкцыённага дому Sotheby's у
Нью-Ёрку ў панядзелак. Імя пакупніка пакуль не вядома. Карціна была напісаная ў 1916 годзе, калі Малевіч апублікаваў маніфест "Ад кубізму і футурызму да супрэматызму. Новы жывапісны рэалізм". Як адзначае агенцтва France Presse, канчатковы кошт лота наблізіўся да папярэдняй ацэнкі твора. Папярэдні рэкорд кошту на жывапіс Малевіча трымаўся на ўзроўні 17 мільёнаў долараў.
"Супрэматычная кампазіцыя" неаднаразова выстаўлялася ў Расіі і за мяжой, нагадвае РІА Навіны. У 1927 годзе Малевіч пакінуў яе і іншыя працы на захоўванне ў Берліне, а пазней карціну набыў музей Stedelijk у Амстэрдаме, дзе яна знаходзілася амаль 50 гадоў. У 2008 годзе спадчыннікі мастака дамагліся вяртання ў прыватную калекцыю некалькіх твораў, сярод якіх была і прададзеная на Sotheby's карціна.
Падчас вячэрняга гандлю імпрэсіяністамі і сучасным мастацтвам калекцыянеры набылі, у прыватнасці, творы Манэ, Дэга, Пісаро, Мунка. Карціна апошняга "Вампір" 1894 года сышла за рэкордныя 38 мільёнаў 162 тысячы 500 долараў, паведамляецца на сайце Sotheby's.
Фота: www.klopp.ru