Сусветны банк даў Беларусі грошай на перапрацоўку бытавых адходаў
Сусветны банк выдаткуе 42,5 мільёна долараў на будаўніцтва ў Беларусі завода, на якім будуць перапрацоўваць цвёрдыя бытавыя адходы, паведамляе БелаПАН. Завод пабудуюць у Гродне — на гэта патрацяць 37 мільёнаў. Астатнія 5,5 мільёнаў долараў пусцяць на тое, каб арганізаваць вываз і знішчэнне па-за межамі краіны пестыцыдаў і ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў. На гэтым заводзе створаць 60 працоўных месцаў. Кампанію-забудоўшчыка вызначаць па выніках тэндэра, а вось увядзенне завода ў эксплуатацыю плануюць на 2014 год. Прадпрыемства будзе абслугоўваць Гродна і Гродзенскі раён. Штогадовы аб’ём перапрацоўкі бытавых адходаў складзе 120 тысяч тон.
Беларускі ўрад забяспечыць дадатковае фінансаванне праекта — гэта 27 мільярдаў рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на мерапрыемствы па раздзельным зборы смецця і падрыхтоўцы яго да перапрацоўкі.
Беларускі ўрад забяспечыць дадатковае фінансаванне праекта — гэта 27 мільярдаў рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на мерапрыемствы па раздзельным зборы смецця і падрыхтоўцы яго да перапрацоўкі.