Сямейны скандаліст забіў міліцыянта і застрэліўся з яго пісталета
Сямейны скандаліст забіў 35-гадовага ўчастковага міліцыянта Светлагорскага РАУС Юрыя Шутава. Праваахоўнік спрабаваў супакоіць 57-гадовага хулігана сваімі сіламі, але пасля вырашыў выклікаць падмацаванне. У гэты час на яго напаў скандаліст, які нанёс міліцыянту шэсць смяротных нажавых раненняў. Пасля гэтага ён застрэліўся з пісталета ўчастковага.
БелаПАН
БелаПАН