Сям’я бельгійскіх педафілаў прымала на вакацыі дзяўчынку з Беларусі

Дзяўчынка з Беларусі патрапіла на адпачынак у Бельгію ў сям’ю педафілаў. Яна жыла ў іх доме ў горадзе Турнэ тры дні. За гэты час высветлілася, што 15 гадоў таму ў Францыі муж і жонка былі асуджаныя за згвалтаванне ўласных дзяцей-інвалідаў. Аднак нядаўна педафілы здолелі атрымаць сертыфікат, які пацвярджаў добрапрыстойнасць іх сям’і.

Таму да іх і накіравалі дзяўчынку, якая прыехала на вакацыі ў рамках праграмы “Дзеці Чарнобыля”. Пасля таго, як стала вядома, што беларуска патрапіла да педафілаў, яе тэрмінова ў іх забралі. Паведамляецца, што дзяўчынка не пацярпела.

www.newtimes.ru