Сяргей Далідовіч прадстаўляе Беларусь на Кубку свету па лыжных гонках

Кубак свету па лыжных гонках набліжаецца да сваёй развязкі. Вядучыя лыжнікі разыгралі 18 сакавіка ў Стакгольме ўзнагароды 13-га, фінальнага, этапу ў спрынце класічным стылем. Сяргей Далідовіч стаў адзіным прадстаўніком Беларусі. У мужчынскай гонцы ён заняў 77-е месца. Перамогу святкаваў нарвежац Ёхан К'ёлстад. Другое і трэцяе месца дасталіся яго суайчыннікам Ёну Крысціяну Далю і Эльдару Рэнінгу адпаведна.

Жаночы спрынт выйграла славенка Петра Майдзіч. Другой стала фінка Айна Каіса Саарынен, трэцяй — шведка Ганна Олсан.

Найлепшыя лыжнікі планеты 20 сакавіка пачнуць спаборніцтвы ў шведскім Фалуне. З 20 па 22 сакавіка яны разыграюць апошнія ўзнагароды Кубка свету гэтага сезону.

БЕЛТА