Сяргей Гурэнка можа стаць галоўным трэнерам гродзенскага “Нёмана”
Былы настаўнік мінскіх дынамаўцаў запатрабаваў у кіраўніцтва клуба пяцігадовы кантракт і карт-бланш, але ў самім “Нёмане” скардзяцца на цяжкае фінансавае становішча. Сяргей Гурэнка неўзабаве можа ўзначаліць футбольны клуб “Нёман”. Гродзенская каманда незадаволенае трэцім месцам з канца, якое займае ў табліцы чэмпіянату Беларусі, і шукае шляхі выйсця з сітуацыі.
Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар гродзенцаў Яўген Лебедзь, “Нёман” ― дзяржаўны клуб, таму кадравыя пытанні вырашае кіраўніцтва Гродзенскай вобласці. 30 чэрвеня Сяргей Гурэнка мусіць сустрэцца з губернатарам вобласці Сямёнам Шапірам і абмеркаваць сваё магчымае прызначэнне.
Яўген Лебедзь: “Можна хоць Жазэ Маўрынья наняць ― плёну не будзе. У клуба праблемы не з трэнерам, а з фінансамі. У нас самы нізкі бюджэт з клубаў вышэйшай лігі. На гэтыя грошы набыць гульцоў, узмацніцца проста немагчыма.
Чуткі пра тое, што Гурэнка прыязджае ў Гродна працаваць галоўным трэнерам, ёсць, і маюць пад сабой падставы. Але ён кажа мясцоваму кіраўніцтву: дайце мне 5 гадоў і карт-бланш. Бо дасягнуць выніку за 1-2 гады з гэтай камандай немагчыма”.
У верагоднага трэнера гродзенцаў шмат ідэяў наконт таго, як вывесці каманду з крызісу.
Яўген Лебедь: “Ён збіраецца запрасіць сюды італьянцаў. Праводзіць майстар-класы, дзяліцца досведам. Гурэнка іх усіх добра ведае і камунікуе з імі, нават працуючы ў Беларусі. Ідэяў у яго шмат, але пытанне ў тым, ці пагодзіцца на іх нашае кансерватыўнае кіраўніцтва”.
Даведка Еўрарадыё:
Сяргей Гурэнка нарадзіўся 30 верасня 1972 года ў Гродне. Гадаванец гродзенскага СДЮШАР №5. Гуляў за “Нёман” (Гродна) і “Лакаматыў” (Масква), а таксама ў зборнай Беларусі (1994 ― 2006). З 2000 па 2003 год гуляў у Італіі і Іспаніі за “Рому”, “Рэал Сарагоса”, “Парму” і “П’ячэнца”. Пасля завяршэння кар’еры гульца ў 2009 ― 2010 годзе трэніраваў клуб “Дынама” (Мінск).
Сямён Шапіра нарадзіўся 17 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Доктар эканамічных навук. 20 траўня 2010 года прызначаны губернатарам Гродзенскай вобласці. Да прызначэння на гэтую пасаду працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Фота: www.dinamo-minsk.by.