Сяргей Гурэнка на год працягнуў кантракт з маскоўскім “Лакаматывам”
Як стала вядома расійскай газеце “Твой день”, кіраўніцтва маскоўскага футбольнага клуба “Лакаматыў” выйграла барацьбу за паўабаронцу Сяргея Гурэнку і ўгаварыла беларускага легіянера згуляць яшчэ адзін сезон. Займець беларуса жадаў падмаскоўны клуб “Хімкі”.
Аднак пасля размовы з прэзідэнтам “чыгуначнікаў” Юрыем Сёміным і старшынёй савета дырэктараў Сяргеем Ліпатавым, беларус прыняў рашэнне застацца. У выніку, 35-гадовы футбаліст падпісаў новую гадавую дамову, паводле якой яго заробак павялічыцца на 20%.
Сам Сяргей Гурэнка задаволены прынятым рашэннем. “Я ўжо столькі гадоў адгуляў у "Лакаматыве", і цяпер мне не хацелася б нешта мяняць. З каманды я б сышоў толькі ў тым выпадку, калі б клуб адмовіўся ад маіх паслуг.
Але гэтага не адбылося, і я хацеў бы завяршыць сваю кар'еру менавіта ў "Лакаматыве". Між тым, на адным з апошніх матчаў мінскага “Дынама”, Сяргея Гурэнку бачылі з дырэктарам сталічнага клуба Юрыем Чыжом. Пасля гэтага з’явіліся чуткі пра магчымы пераход Гурэнкі ў мінскае “Дынама”.