Сяргей Касціцын набраў тры бамбардзірскія балы і стаў лепшым гульцом матча
Беларускі легіянер "Манрэаля" Сяргей Касціцын названы лепшым гульцом матча чэмпіянату НХЛ. У сустрэчы з Вашынгтонам наш нападнік аддаў тры галявыя перадачы, дзякуючы чаму “канадцы” перамаглі ў овертайме. Выніковы лік — 6:5. Пераможную шайбу з перадачы Касціцына закінуў чэх Томаш Плеканец.