Сяргей Касціцын закінуў сваю першую шайбу ў цяперашнім чэмпіянаце НХЛ
Браты Андрэй і Сяргей Касціцыны дапамаглі "Манрэалю" атрымаць гасцявую перамогу над аўтсайдэрам Усходняй канферэнцыі "Каралінай" — 5:1 (4:1, 1:0, 0:0). На іх рахунку па адной закінутай шайбе: Андрэй зрабіў лік 2:0, а Сяргей вызначыўся, калі гаспадары звялі разрыў да мінімума. "Таронта", за які выступае беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі, у гасцях прайграў "Айлендэрсу" — 1:3. Грабоўскі запісаў на свой рахунак галявую перадачу.
Лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ па-ранейшаму застаецца Міхаіл Грабоўскі, у якога ў 38 матчах 24 ачкі (7 закінутых шайбаў і 17 галявых перадачаў). У Андрэя Касціцына ў 36 матчах 23 ачкі (11 шайбаў і 12 перадачаў), у Сяргея Касціцына ў 16 гульнях 4 ачкі (1+3).