Сяргей Каваленка вывесіў нацыянальны сцяг над віцебскім судом
Гэта адбылося перад пачаткам судовага працэсу над актывістам. Пра ўчынак актывіста Еўрарадыё распавёў відавочца падзеі Павал Севярынец. Па яго словах, Каваленка прыбыў да суда з бел-чырвона-белым сцягам і фактычна зладзіў мітынг на ганку.
Севярынец: "Там былі будаўнікі, якія рамантавалі нешта ў ваколіцах гэтага будынку, наведнікі суда, людзі, якія сабраліся на суд Каваленкі, міліцыянты. Агулам чалавек 40. Ён гукаў "Жыве Беларусь!" Калі міліцыянты запытвалі, што ён тут робіць, ён на ўсю вуліцу крычаў: "Я прыйшоў судзіць вашу ўладу". Міліцыянты пыталіся: "За што?" Каваленка расказваў ім - за што..."
Пасля гэтага Каваленка замацаваў прынесены сцяг у дзяржальне на будынку суда. Міліцыянты не наважыліся спыніць своеасаблівы пэрфоманс апазіцыянера. Затрымалі яго АМАПаўцы, якія прыбылі да суда.
Каваленку завезлі ў пастарунак, яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыяванай вулічнай акцыі.
Тым часам стала вядома, што суддзя па сваіх сямейных абставінах перанёс судовы працэс над Каваленкам на 12 траўня. Нагадаем, што суд над актывістам мусіў адбыцца за вывешаны на галоўнай елцы Віцебску нацыянальны сцяг.
Фота: Радыё "Свабода"