Сяргей Ляховіч выпаў з ліку 15-ці лепшых баксёраў у рэйтынгу IBF

Беларускі баксёр Сяргей Ляховіч выпаў з 15-ці лепшых сярод цяжкавагавікоў у рэйтынгу IBF. Ён саступіў сваё месца Крысу Арэоле. А вось беларус Сяргей Гулякевіч, чэмпіён Еўропы ў першай лёгкай вазе, уварваўся ў абодва рэйтынгі – IBF і WBO.

Абноўленыя рэйтынгі двух найбольш прэстыжных баксёрскіх арганізацый былі абнародаваныя напярэдадні, паведамляе сайт box.sport.com.ua.