Сяргей Міхалок са Шнурам і Скрыпкай здымаецца ў “Звездном ворсе”

Сяргей Міхалок, лідэр гурта Ляпіс Трубяцкой, здымаецца ў фільме “Звездный ворс” разам з Сяргеем Шнуравым (Ленінград, Рубль) і Алегам Скрыпкам (Воплі Відоплясова). Пра гэта Сяргей распавёў падчас прэс-канферэнцыі на фестывалі Be2gether.  “Звездный ворс” – гэта праект расійскага гурта НОМ. Па словах аўтараў, гэта будзе фантастычная касмічная гісторыя, героі якой лятаюць па сусвеце ў пошуках шчасця.

Міхалок
кажа, што вельмі задаволены бутафорскай ракетай і завужаным касцюмам, у якім будзе здымацца.

Сяргей Міхалок: “Вы ведаеце, усё што робіць НОМ – гэта настолькі непрадказальна. Мы два разы сустрэліся з хлопцамі Падчас першай сустрэчы размова вялася пра фільм і доўга распавядалася пра макет ракеты – я тады яшчэ не ўяўляў, пра што ідзе гаворка. Ужо падчас другой мне прынеслі касцюм з фольгі – то бок на мяне яго апранулі, але аказалася, што ён зроблены па старых лякалах і мне завялікі. Пазней яго завузілі. Касцюм вельмі прыгожы, і я думаю, што буду ў ім вельмі элегантным”.

Вядома, што Сяргей Міхалок атрымаў рэжысёрскую адукацыю ў мінскім інстытуце культуры. Але яго спробы прымяніць набытыя веды скончыліся фатальна:

“Калі ж я паспрабаваў паразумнічаць і ўзгадаць сваю рэжысёрскую адукацыю, пачаў расповед пра звыш-задачы, ляпнуў нешта пра Чэхава ці пра сістэму Міхоэлса, мне адказалі, што па сцэнары мяне вельмі хутка заб'юць і мне няма чаго турбавацца. Фільм будзе цікавым, я думаю”.