Сяргей Навумчык і Зянон Пазняк выдалі кнігу “Дэпутаты Незалежнасці”

У варшаўскім выдавецтве “Беларускія Ведамасці” выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазняка “Дэпутаты Незалежнасці”, паведамляе БелаПАН. У ёй адлюстраваныя падзеі 1990-1991 гадоў. Выданне кніга прымеркаваная да 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі, якое будзе адзначацца праз год. Аўтары кнігі лічаць, што 25 жніўня 1991 года — важная дата ў беларускай гісторыі. У кнізе аналізуюцца працэсы таго часу і іх уплыў на сённяшняе становішча, даследуецца пераемнасць ідэі незалежнасці ад ВКЛ да БНР. Таксама кніга “Дэпутаты Незалежнасці” разбурае некаторыя міфы, якія ўзніклі цягам апошніх год, лічаць аўтары.