Сяргей Новікаў фінішаваў 21-м у спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне

У расійскім Ханты-Мансійску сёння з мужчынскага спрынту на 10 км распачаўся перадапошні этап Кубка свету.
Лепшым з беларусаў фінішаваў Сяргей Новікаў, які прайшоў дыстанцыю без промахаў і заняў 21 месца. Рустам Валіулін з трыма промахамі быў толькі 39-м, Васіль Шаталін, які закрыў толькі тры мішэні з дзесяці, фінішаваў на 81-м месцы, Аляксандр Сыман — 82-м.

Першыя два месцы ў нарвежцаў Оле Эйнара Б’ёрндалена і Эміла Хэгле Свендсана. Трэці вынік паказаў расіянін Андрэй Макавееў.