Сяргей Новікаў заняў 22-е месца ў спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне
У шведскім Эстэрсундзе ў межах чэмпіянату свету па біятлоне завяршылася спрынтарская гонка сярод мужчын. Перамогу святкаваў расіянін Максім Чудаў.
Срэбра і бронза ў нарвежскіх біятланістаў — Халварда Ханэвольда і Оле Айнара Б’ёрндалена. Лепшым з беларусаў быў Сяргей Новікаў, які з адным промахам фінішаваў на 22-м месцы. Рустам Валіулін не закрыў чатыры мішэні і завяршыў гонку на 45-й пазіцыі, Аляксандр Сыман з двумя промахамі фінішаваў 62-м, а Васіль Шаталін — 74-м.
Усяго ў гонцы прымала ўдзел 114 спартсменаў.