Сяргей Новікаў заняў 35-е месца ў спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне
Беларускія біятланісты няўдала выступілі 19 сакавіка ў першай гонцы восьмага этапу Кубка свету па біятлоне. Ён праходзіць у нарвежскім Транхейме. У спрынце на 10 км Сяргей Новікаў заняў 35-е месца (без штрафных кругоў), Аляксандр Сыман — 52-е (1), Рустам Валіулін — 66-е (4), Яўген Абраменка — 79-е (2), Сяргей Садоўнікаў — 82-е (2).
У тройку лепшых увайшлі немец Міхаэль Грайс, нарвежац Олі-Эйнар Б'ёрндален і аўстрыец Зімон Эдэр.
БелаПАН
У тройку лепшых увайшлі немец Міхаэль Грайс, нарвежац Олі-Эйнар Б'ёрндален і аўстрыец Зімон Эдэр.
БелаПАН