Сёлета Дзяржкантроль правёў удвая менш праверак, але грошай сабраў больш
За тры месяцы гэтага года колькасць праверак камітэта Дзяржкантролю зменшылася ўдвая. Тым не менш, працы ў КДК па-ранейшаму шмат.
За сёлета камітэтчыкі ўжо правялі амаль 1 270 праверак. У выніку ў даход дзяржавы спагнана больш за 64 мільярдаў рублёў. Гэта на 21% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
Цяпер асноўныя намаганні камітэта сканцэнтраваныя "на выяўленні і папярэджанні асобных негатыўных тэндэнцый у эканоміцы". Дэпартамент фінансавага маніторынгу камітэта пастаянна адсочвае падазроныя фінансавыя аперацыі, паведамляе прэс-служба КДК.
У другім квартале гэтага года асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням выкарыстання сродкаў мэтавых бюджэтных фондаў і ў цэлым расходавання бюджэтных сродкаў, а таксама выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.