Сёлета мінчане выратавалі 80 тысяч дрэў і амаль 200 тысяч літраў чыстай вады
Дзякуючы паасобнаму збору камунальных адкідаў сёлета мінчане ўжо выратавалі 80 тысяч дрэў і амаль 200 тысяч літраў чыстай вады. Да таго ж, адна тона сабранага паасобку смецця дазваляе зэканоміць 3 барэлі нафты і 4 тысячы кілават за гадзіну электраэнергіі. Да канца 2010 года жыллёвыя арганізацыі горада пры ўдзеле жыхароў плануюць сабраць 6 тон другасных рэсурсаў. Усяго ж у сталіцы штогод утвараецца 650 тысяч тон камунальных адкідаў.
Кожны мінчанін у сярэднім выносіць 374 кілаграмы смецця. А за ўсё жыццё больш за 25 тон, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Кожны мінчанін у сярэднім выносіць 374 кілаграмы смецця. А за ўсё жыццё больш за 25 тон, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.