Сёлета "Мінская лыжня" пройдзе па двух адрасах — у Раўбічах і ў Вяснянцы

Сёлета традыцыйныя лыжныя спаборніцтвы "Мінская лыжня" пройдуць па двух адрасах — у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" і на гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне Вяснянка. У "Раўбічах" першымі на старт 14 лютага ў 10.00 выйдуць сем'і. Пасля на дыстанцыю адправяцца каманды дзяржаўных органаў кіравання. У эстафетнай гонцы прыме ўдзел каманда прэзідэнта Беларусі. Праграму спаборніцтваў працягнуць лыжныя забегі працоўных калектываў Мінску, ветэранаў спорту, працы, Вялікай Айчыннай вайны.

У "Раўбічах" будуць усталяваныя дзве сцэнічныя пляцоўкі, на якіх выступяць артысты эстрады, народныя і фальклорныя калектывы. Акрамя таго, арганізатары абсталююць 12 кропак гарачага сілкавання. Усё жадаючыя змогуць узяць напракат зімовы спартовы інвентар.

На гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне Вяснянка ўдзел у спаборніцтвах прымуць каля васьмі тысяч чалавек. Змаганні пачнуцца ў 10.00. Першымі на 2,5-кіламетровую дыстанцыю адправяцца школьнікі Заводскага раёна. У 15.20 эстафетную палачку падхопяць прадстаўнікі прафтэхвучэльняў і каледжаў. Апошнімі на старт выйдуць студэнты вышэйшых вучэбных установаў.

"Мінск-навіны"