Сёлета ў Мінску зарэгістраваныя 23 крадзяжы ў пенсіянераў праз ашуканства
Ад пачатку года ў сталіцы зарэгістраваныя 23 крадзяжы ў людзей старога веку праз ашуканства. Прадстаўляючыся сацыяльнымі працаўнікамі (працаўнікамі ЖЭСаў або медыкамі), злачынцы лёгка ўваходзяць у давер да састарэлых мінчукоў, якія пускаюць іх у свае кватэры. Затым пад рознымі нагодамі адцягваюць увагу гаспадароў і ўчыняюць крадзяжы.
Так, 18 сакавіка дзве "сацыяльныя работніцы" наведалі 81-гадовую жыхарку Мінску на вуліцы Кальварыйскай, у якой скралі больш за 3 мільёны рублёў і 100 долараў ЗША. У 79-гадовай гаспадыні кватэры на вуліцы Ротмістрава 20 сакавіка такім жа чынам скралі 650 тыс. рублёў і 500 долараў ЗША. 24 марта візіт так званых сацыяльных работнікоў абыйшоўся пенсіянерцы на вуліцы Берута ў 1 млн. рублёў і 400 долараў, а 89-гадовая гаспадыня кватэры на вуліцы Ангарскай не далічылася 2 млн рублёў і 500 долараў. Самы вялікі крадзеж — 8 тыс. долараў ЗША, 150 тыс. рублёў і 12 ювелірных упрыгожванняў з золата — быў учынены ў гаспадара кватэры на вуліцы Чарвякова. Долары ён захоўваў у скрыначцы, выстаўленай на бачным месцы.
Па ўсіх гэтых фактах распачатыя крымінальныя справы. У пераважнай большасці выпадкаў фігуравалі дзве або тры жанчыны, як мяркуецца цыганкі, іншагароднія. Свае візіты яны, як правіла, здзяйснялі ў першай палове дня, паведамляе БелаПАН.