Сёлетні кінафэст "Лістапад" стаў рэкордным па колькасці фільмаў
XIV Мінскі міжнародны кінафэст "Лістапад-2007" стаў рэкордным па колькасці фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурснай і пазаконкурснай праграмах.
Пра гэта паведаміў міністр культуры Беларусі Уладзімір Матвейчук сёння на афіцыйным прыёме ўдзельнікаў фэсту. На ім будзе паказана больш за 170 кінакарцін. Беларускія гледачы змогуць убачыць лепшыя фільмы з 42 краін.
Упершыню на мінскі фэст прывезлі свае працы кінематаграфісты з Венесуэлы, Турцыі, В'етнама, Індыі, Бразіліі, Паўднёвай Карэі, Таджыкістана, Партугаліі, Венгрыі. Таксама ўпершыню арганізаваны паказ дакументальных фільмаў — каля 30 карцін.
Больш за 70 дзіцячых фільмаў увайшло ў праграму фэсту "Лiстападзiк" і конкурсу анімацыйных фільмаў.
БЕЛТА