Сёлетняя зіма будзе халаднейшая за мiнулагоднюю

Сёлетняя зiма ў Беларусi, паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, будзе крыху цяплейшая за стандартную, але халаднейшая за мiнулагоднюю. Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Сярэдняя тэмпература гэтай зiмой будзе знаходзiцца ў межах 2—8 градусаў марозу. Пры гэтым снежань прагназуецца па тэмпературы блiзкiм да клiматычных нормаў, студзень — на 1 градус халаднейшы, а люты будзе на ўзроўнi сярэднiх шматгадовых значэнняў.

У самыя халодныя ночы тэмпература паветра дасягне 22—30 градусаў нiжэй за нуль. Маразы будуць чаргавацца з адлiгай. Гэтая зiма абяцае быць снежнай, колькасць ападкаў чакаецца на ўзроўнi сярэднiх шматгадовых значэнняў — 115 см.

БЕЛТА