Сёння адбыўся пажар на "Белкардзе" ў Гродне (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося пасля 12-й гадзіны ў фарбавальнай камеры прадпрыемства. Рабочыя выйшлі з цэха яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў, пацярпелых няма. Пажар быў ліквідаваны за 8 хвілін. Агонь пашкодзіў абсталяванне.

Мяркуецца, што ўзгаранне магло ўзнікнуць з-за парушэння тэхнічнага рэгламента.

Фота — МНС