Сёння БТ пакажа цырымонію закрыцця Канскага фестывалю

2 чэрвеня ў вячэрнім эфіры Першага канала (БТ) беларускія гледачы ўбачаць цырымонію закрыцця Канскага фестывалю. Гэта будзе першая трансляцыя мерапрыемстваў кінафэсту ў Канах за ўсю гісторыю беларускага тэлебачання. Каментаваць тое, што будзе адбывацца на экране, даручана вядучаму Першага канала Алегу Лукашэвічу. Па звестках газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, спадар Лукашэвіч “правёў на фэсце амаль тры тыдні і вярнуўся з масай уражанняў”.

Цырымонія закрыцця Кансага фестывалю будзе паказаная беларускім гледачам у запісу. Пачатак трансляцыі ў 23:45 па мясцовым часе.