Сёння будуць судзіць затрыманых у час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ
30 студзеня а 18-й гадзіне каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Мінску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саннікава і надпісам "Свабоду Саннікаву". Міліцыя перашкаджала сабрацца на акцыю, пагражаючы затрыманнямі.
Падчас акцыі было затрымана 7 чалавек, сярод якіх - Максім Вінярскі, Зміцер Бойка, Кася Людвіг, Паліна Кур’яновіч, Леанід Кулакоў, Марына Адамовіч.
Усе затрыманых сёння суд Цэнтральнага раёну Мінска будзе судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".